У Мерачоўшчыне памятны камень Касцюшкі ахоўвалі "расійскія жаўнеры"

Пра гэта распавёў Алесь Мех, кобрынскі дэмакратычны актывіст. Не абыйшлося без цікавосткі, кажа Алесь.

Мех: "Былі там апранутыя ў форму расійскіх жаўнераў 1802 – 1812 года. Стаялі ганаровай вартай каля яго памятнага каменя. Ірына Барысаўна Лаўроўская [доктар архітэктуры з Брэста – ЕРБ] уступіла з імі ў гутарку, пачала тлумачыць, хто такія былі расійскія жаўнеры для кіраўніка вызвольнага паўстання ад Расіі Касцюшкі".

Нагадаем, Тадэвуш Касцюшка з’яўляецца нацыянальным героем Злучаных Штатаў, Польшчы і Беларусі. Быў кіраўніком нацыянальна-вызвольнага паўстання 1794 года. Удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША, дзе яму пастаўлены помнік. Памёр у 1817 годзе ў Швейцарыі. Сціплы помнік Касцюшку ёсць каля будынка былой пачатковай школы ў Сяхновічах непадалёку ад Брэста.