У міліцыі не паведамляюць, ці былі затрыманыя правакатары

У прэс-службе мінскай міліцыі не паведамляюць, ці былі затрыманыя людзі, якія білі шкло ў Доме ураду 19 снежня.
Нагадаем, фотаздымкі гэтых асобаў з’явіліся ў сацыяльных сетках, дзе іх называюць правакатарамі. На здымках і відэа добра бачныя твары гэтых людзей.

Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі кажа, што ўся інфармацыя пра расследаванне — таямніца следства.

Ластоўскі: “Праводзіцца следчае мерапрыемства паводле падзеяў 19 снежня. Пры неабходнасці ўся інфармацыя будзе абнародвана. Тое, што следства лічыць неабходным, будзе абвешчана праз прэс-службу”.