У Мінск прыбыў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў
Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў прыбыў у Мінск для ўдзелу ў паседжаннях Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і вышэйшага органа Мытнага саюза.
Як нагадвае БелаПАН, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыехаў у Мінск увечары 25 лістапада з афіцыйным візітам. Лідэры Кыргызстана Курманбек Бакіеў і Таджыкістана Эмамалі Рахмон — 26 лістапада. У чацвер усе яны правялі двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
У рамках сённяшняга саміту чакаецца асобная сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітры Мядзведзеў падпішуць дакументы аб пачатку функцыянавання мытнага саюза трох краін.
Акрамя таго, Мядзведзеў мае намер правесці двухбаковую сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам — пра гэта расійскі прэзідэнт паведаміў 23 лістапада ў інтэрв'ю беларускім СМІ.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пасля завяршэння сустрэч Дзмітры Мядзведзеў мае намер наведаць новы будынак амбасады Расіі ў Мінску.