У Мінскай абласной бальніцы ледзь не здарыўся буйны пажар (фота)

На месца выехалі падраздзяленні МНС. Высветлілася, што на чацвёртым паверсе "ў кабінеце прафесара адбылося аплаўленне ізаляцыі падаўжальніка". Загарэліся дакументы, якія былі на стале, і крэсла. На той момант кабінет быў зачынены. На паверсе знаходзіліся 52 чалавекі — 22 супрацоўніка і 30 пацыентаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі. Дзякуючы сігналізацыі ўдалося своечасова ліквідаваць узгаранне і прадухіліць значныя матэрыяльныя страты, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС