У Мінску ад смецця загарэўся тэатр музкамедыі
Раніцай 10 снежня адбыўся пажар ў будынку Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. Па яго словах, у 10.01 спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя, а ўжо праз 4 хвіліны прыбылі пажарнікі. Агулам на аб’ект было накіравана 20 выратавальніцкіх машын.
Навіцкі: “Адбылося ўзгаранне смецця ў радыёцэху на чацвёртым паверсе. У 10.14 пажар быў ліквідаваны. Эвакуяваныя 48 чалавек, у гэты момант у будынку тэатра адбывалася рэпетыцыя. Людзі былі эвакуяваныя, паколькі было моцнае задымленне будынка. Ніхто не пацярпеў”.