У Мінску адбудзецца выстава італьянскага мастака Мікеланджэла Пісталета

Упершыню ў Мінску будуць паказаны работы сучаснага італьянскага мастака Мікеланджэла Пісталета.
Пра гэта паведаміў амбасадар Італіі ў Беларусі Нарберта Капэла. Паводле яго слоў, гэта выстава вельмі высокага, сусветнага ўзроўню. Ён адзначыў, што мерапрыемства будзе вельмі сучасным, канцэптуальным, дастаткова складаным і элітарным.

Выстава будзе ўяўляць сабою унікальны перформанс: спалучэнне работ Пісталета і галасы італьянскай рок-спявачкі Джаны Наніні. Мерапрыемства запланавана на пачатак красавіка ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

БелаПАН