У Мінску адбываюцца новыя затрыманні апазіцыянераў
Новыя затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху адбываюцца ў Мінску па справе выбуху 4 ліпеня. Як мы паведамлялі, учора пасля ператрусу быў затрыманы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч. "Хартыя-97" інфармуе, што таксама затрыманы на трое сутак сябра
Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сергіенка. У
апошняга знайшлі цвікі на балконе. Учора адбываўся ператрус і ў
актывіста маладзёжнага руху Іллі Богдана. Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, ён быў затрыманы.
Цяпер па справе 4 ліпеня затрыманыя восем чалавек, акрамя згаданых - Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі, Віктар Ляшчынскі, Сяргей Чыслаў і Антон Койпіш.
Учора стала вядома, што Ігар Корсак збіраецца распачаць галадоўку пратэсту.