У Мінску адключылі падсветку Нацыянальнай бібліятэкі (фота)

Глабальная міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі" прайшла ўвечары ў суботу. З яе дапамогай актывісты экалагічнага руху прыцягваюць увагу да неабходнасці супрацьдзейнічаць змяненню клімату.
Беларусь паўдзельнічала ў акцыі ўжо другі раз. Ініцыятарамі яе правядзення ў нашай краіне выступілі экалагічнае таварыства "Зялёная сетка" і Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя Сахарава, паведамляе БЕЛТА.

Акцыя праводзіцца не з мэтай эканоміі электраэнергіі (святло ў ў пэўны дзень і гадзіну выключаюць і прыватныя асобы, і арганізацыі), а дзеля таго, каб людзі зразумелі значнасць энергазберажэння і "прагаласавалі" за рашучыя меры па захаванні клімату.

Сярод іншых аб'ектаў у сталіцы сваю падсветку адключала Нацыянальная бібліятэка.



Фота — bymedia.net