У Мінску адкрыецца шведская выстава пра расійскія сексуальныя меншасці
5 сакавіка ў 19:00 у галерэі сучаснага мастацтва адкрыецца выстава Анікі Карлсан Рыксан і Анны Віёла Хальберг “Стан розуму” (State of mind ). Упершыню выстава была прадстаўлена ў Доме культуры Стакгольма ў 2008. Сёння ж у Мінску у галерэі сучаснага мастацтва яе ўрачыста адкрыюць дырэктар Шведскага інстытута Уле Вэстберг і супрацоўнік пасольства Швецыі ў Мінску Анна Экберг.
Праект “Стан розуму” даследуе жыццё сексуальных меншасцяў, у прыватнасці лесбіянак і бісексуальных жанчын у Расіі.
Асновай працы з'яўляюцца персанальныя гісторыі і групавыя партрэты. Падчас сваіх паездак у Пецярбург з 2006 па 2008 гады мастакі супрацоўнічалі з рознымі арганізацыямі, актывістамі і асобнымі прадстаўнікамі грамадства.
“Стан розуму” прадстаўляе сабой дыскусію на тэму інтэркультурных перспектываў палітыкі ідэнтычнасці. Гісторыі заснаваны на дакументальным матэрыяле, які збіраўся ва ўмовах поўнага даверу людзей, у якіх браліся інтэрв’ю, да мастакоў падчас збору дадзеных. Цэнтральнымі пытаннямі сталі пытанні лідэрства, дэмакратыі і правоў чалавека.
На сямі маніторах адначасова 39 чалавек з палітычнага і персанальнага пункту гледжання апісваюць жыццё ў Пецярбургу ў ракурсе праблем сексуальных меншасцяў, Усходу і Захаду, прыватных сітуацый і канфрантацый, а таксама сваё бачанне будучыні. Сярод іх людзі ад 17 да 67 гадоў, студэнткі, журналісткі, псіхолагі, стрыптызёркі, дактары, офісныя работнікі, кіроўцы, паэткі, юрысты, навуковыя супрацоўнікі, прадпрымальніцы, рок-зоркі, гаспадыні дому і г.д. Відэаінсталяцыя ўяўляе сабой групавы партрэт з выявай Нявы на заднім плане.
Аніка Карлсан Рыксан і Анна Віёла Хальберг ужо прэзентавалі свой праект ва Украіне на “Гоголь Fest 09”, а зараз дабраліся і да Беларусі. Яны чакаюць вас з 5 па 30 сакавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (праспект Незалежнасцi 37а).