У Мінску арыштаваны дырэктар аднаго з філіялаў Беларусбанка

Распачата крымінальная справа ў адносінах да дырэктара і яго намесніка аднаго з мінскіх філіялаў Беларусбанка.
Іх абвінавачваюць у тым, што яны, злоўжываючы службовым становішчам, выдалі крэдыты двум лізінгавым прадпрыемствам на агульную суму больш за 2 мільярды рублёў.

Пры гэтым дырэктар і яго намеснік ведалі аб наяўнасці няпоўнага пакета дакументаў, неабходнага для крэдыту, і мелі адмоўнае заключэнне службы бяспекі банка. У цяперашні час былы дырэктар філіяла банка арыштаваны, а яго намеснік знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

У адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

БЕЛТА