У Мінску ДАІ праводзіць акцыю па эвакуацыі няправільна прыпаркаваных машын
8 снежня сталічная Дзяржаўтаінспекцыя пачынае акцыю "Аперацыя - Эвакуацыя!". Падчас гэтага мерапрыемства пяць-шэсць эвакуатараў адначасова будуць адпрацоўваць найболей праблемныя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі. Таксама яны будуць кантраляваць тыя месцы, дзе масава парушаюцца правілы прыпынку і стаянкі. Увага інспектараў ДАІ будзе звернутая не толькі на цэнтр горада, але і на іншыя раёны Мінску. Даішнікі, якія займаюцца эвакуацыяй няправільна прыпаркаванага аўтатранспарту, будуць фатаграфаваць парушэнні і вонкавы выгляд транспартных сродкаў.
БелаПАН
БелаПАН