У Мінску хуліган 10 разоў стрэліў у чалавека з пнеўматычнага пісталета
У Мінску 18-гадовы жыхар сталіцы з хуліганскіх мэтаў дзесяць разоў стрэліў у чалавека з пнеўматычнага пісталета. Пра гэта паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама. Адбылося гэта 11 ліпеня ў 2.35 каля дома № 10 па вуліцы Раманаўская Слабада.
Хуліган затрыманы нарадам міліцыі Цэнтральнага раёна і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Праводзіцца расследаванне. 24-гадовы мінчанін, у якога стралялі, сур'ёзных траўмаў не атрымаў і шпіталізаваны не быў, паведамілі ў ГУУС.
БелаПАН