У Мінску італьянскія акцёры паказалі на сцэне “голую праўду” (фота)

У Мінску завяршыўся Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар”. Галоўным яго вынікам стаў скандал, звязаны з паказам спектакля італьянскай трупы “Сафія Амендалеа”. Італьянскія акцёры распавялі ў сваім спектаклі пра турму Гуантанама, дзе амерыканскія салдаты катавалі зняволеных у Іраку. Палова акцёраў выйшла на сцэну абсалютна аголенымі і менавіта гэта выклікала ў публікі шок. П’еса была пастаўленая амаль паводле справаздачы камісіі Кангрэсу ЗША, дзе апісваліся выпадкі катаванняў зняволенных. Аголеныя акцёры гралі вязняў, апранутыя — турэмшчыкаў. Паводле тэлекампаніі НТВ, палова гледачоў пакінула залю.

Разам з тым дырэктар фестывалю “Тэатральны куфар” Наталля Саладуха лічыць гэта пэўнай смеласцю акцёраў і рэжысёра. Старшыня Грамадкай рады па маралі Мікалай Чаргінец наадварот палічыў экзэрсісы італьянцаў непрымальнымі і пашкадаваў пра тое, што іх усё ж паказалі ў Мінску.

Італьянскі спектакль лічылі галоўным прэтэндэнтам на перамогу ў намінацыі “Голая праўда”, аднак ніякіх узнагародаў ён так і не атрымаў.