У Мінску каля Вярхоўнага суда затрымалі актывістаў маладзёжных рухаў

Групу актывістаў маладзёжных рухаў затрымалі сёння каля будынка Вярхоўнага суда ў Мінску, дзе праходзіць працэс над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам. Ад 13 да 15 чалавек праводзілі акцыю пратэсту.  Як паведамляе БелаПАН, спачатку міліцыянты заклікалі ўдзельнікаў акцыі разыйсціся, а праз 10 хвілін правялі іх затрыманне.