У Мінску — круглы стол грамадзянскай супольнасці па Ўсходнім партнёрстве
У Мінску, у канферэнц-зале гасцініцы "Кастрычніцкая", 19 кастрычніка адбываецца паседжанне круглага стала "Форум грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства: парадак дня для Беларусі". Адзін з арганізатараў — кансорцыўм "Еўрабеларусь" (Літва). Як паведамляе БелаПАН, у мерапрыемстве прымаюць удзел каля 30 прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый Беларусі, спецыялістаў і экспертаў у сферы замежнай палітыкі і міжнародных адносін.
На круглым стале плануецца абмеркаваць ролю Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства ў рэалізацыі тэматычных аспектаў гэтай палітыкі ЕС, актуальныя задачы Беларусі і грамадзянскай супольнасці ў гэтай праграме, а таксама мэты і задачы беларускай дэлегацыі на Форуме грамадзянскай супольнасці.
Арганізатары запрасілі на абмеркаванне лідэраў грамадзянскай супольнасці Беларусі — будучых удзельнікаў Форуму грамадзянскай супольнасці. Гэтае пакуль папярэдняе паседжанне, на якім удзельнікі выпрацуюць адзіныя падыходы да ініцыятывы Ўсходняга партнёрства і адзіную стратэгію дзеянняў. 2 лістапада адбудзецца больш прадстаўнічая акцыя, у якой прымуць удзел ужо каля 300 прадстаўнікоў НДА Беларусі.