У Мінску на пажары загінулі яшчэ 2 чалавекі (фота, відэа)

Яшчэ два чалавекі загінулі на пажары ў Мінску. Чарговае здарэнне адбылося ўвечары 17 лістапада. На трэцім паверсе 12-павярховага дома па вуліцы Някрасава гарэла кватэра.

Як інфармуе прэс-служба МНС, выратавальнікі эвакуявалі з кватэр на трэцім паверсе 6 чалавек. Яны знайшлі ў кватэры, дзе адбыўся пажар, 60-гадовага гаспадара, які знаходзіўся ў несвядомым стане. Яго перадалі медыкам, аднак выратаваць мужчыне жыццё не ўдалося, ён памёр. Там жа ў кватэры знайшлі цела загінулага суседа, 60-гадовага інваліда 2-й групы.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае курэнне.

Нагадаем, што ўвечары 16 лістапада падчас узгарання ў кватэры ў жылым доме па вуліцы Бурдзейнага ў Мінску загінула 60-гадовая пенсіянерка, якая курыла ў пасцелі. Яе 53-гадовы муж, інвалід, памёр у машыне хуткай меддапамогі.

Фота, відэа — МНС