Мінская пенсіянерка курыла ў пасцелі і загінула разам з мужам

Трагічнае здарэнне адбылося ў Мінску позна ўвечары 16 лістапада. У кватэры на дзевятым паверсе 12-павярховага дома па вуліцы Бурдзейнага загінула 60-гадовая пенсіянерка. Яна курыла ў пасцелі, што і прывяло да ўзгарання. Труп жанчыны знайшлі на канапе.

А вось мужа загінулай, 53-гадовага інваліда, выратавальнікі вынеслі з палаючай кватэры. Аднак ён неўзабаве памёр у машыне хуткай меддапамогі.

Прэс-служба МНС адзначае, што, паводле слоў суседзяў, гаспадыня кватэры і яе муж злоўжывалі спіртнымі напоямі.

Фота — МНС