У Мінску пачалі дзейнічаць піраманы, згарэлі некалькі машын
Піраманы з'явіліся ў Мінску. Днямі на вуліцы Дзянісаўскай яны спалілі дзве іншамаркі. На шчасце, агонь быў патушаны хутка, інакш выбухнулі б бензабакі. У гэтым выпадку пацярпеў бы і жылы дом, каля якога былі прыпаркаваныя машыны. Як паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси", на асфальце
былі знойдзеныя сляды пластыкавай бутэлькі, дзе, магчыма, і была
гаручая сумесь. А некаторыя сведкі кажуць, што бачылі чалавека, які
перад узгараннем уцякаў ад машыны.
Аднак у МНС і міліцыі мяркуюць, што прычынай пажару магло быць кароткае замыканне электраправодкі. Цяпер праводзіцца экспертыза.
Нагадаем, нядаўна піраманы адзначыліся ў Гродне, дзе былі падпаленыя тры аўтамабілі.