У Мінску праходзіць канферэнцыя моладзевага крыла АГП "Маладыя дэмакраты"
У Мінску праходзіць трэцяя справаздачна-выбарная канферэнцыя моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты". У ёй удзельнічаюць каля 60 чалавек.
Як паведаміў БелаПАН адзін з лідараў арганізацыі Алег Корбан, на канферэнцыі будуць абмеркаваны папраўкі ў праграму і статут арганізацыі, а таксама абрана яе новае кіраўніцтва.
"Нам неабходна ўдасканаліць дзейнасць арганізацыі ў новых паслявыбарных умовах, калі ўлады фактычна тэрарызуюць народ. Мы збіраемся ўзмацняць інфармацыйную працу сярод моладзі, больш шырока распаўсюдзіць дзейнасць арганізацыі на рэгіёны", — сказаў ён.
Цяпер "Маладыя дэмакраты" з'яўляюцца структурным падраздзяленнем АГП. Паводле слоў Алега Корбана, у рамках канферэнцыі плануецца правесці ўстаноўчы сход для далейшай рэгістрацыі ў Мінюстыцыі.