У Мінску снег прыбіраюць больш за 270 адзінак тэхнікі

Дарожныя службы Мінску сёння працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Прычынай гэтага стаў вялікі снегапад.  На вуліцы горада выведзена больш за 270 адзінак снегапрыбіральнай тэхнікі і тэхнікі для раскідання антыгалалёднага пакрыцця. Таксама дадаткова для вывазу снега прыцягваюцца самазвалы сталічных арганізацый. Працуюць больш за 650 чалавек.

БЕЛТА