У Мінску сёння абмежаваны продаж алкагольных напояў
Прычына — выпускныя вечары, якія пройдуць у школах, гімназіях і ліцэях.
У адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкаму, абмежаванне будзе дзейнічаць ад 16-й гадзіны 11 чэрвеня да 10-й гадзіны серады, 12 чэрвеня. Таксама забараняецца прыносіць алкаголь на выпускныя вечары, выкарыстоўваць піратэхніку і запускаць у неба ліхтарыкі.
БЕЛТА адзначае, што выпускныя вечары пачнуцца ў мінскіх школах а 19-й гадзіне. Сёлета сярэднія школы заканчваюць амаль 9 тысяч хлопцаў і дзяўчат.
Фота — sb.by