У Мінску затрымалі кіроўцу, пад коламі аўтамабіля якога загінулі дзве студэнткі

У Мінску затрымалі кіроўцу, пад коламі аўтамабіля якога загінулі дзве студэнткі

У Мінску затрымалі кіроўцу, пад коламі аўтамабіля якога загінулі дзве студэнткі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы мужчына быў цвярозы. Пра гэта ў Facebook паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. У адносінах затрыманага УСК па г. Мінску распачало крымінальную справу па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асобаў" (ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Следчыя дапытваюць сведкаў, прызначаныя экспертызы.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 12 траўня на Магілёўскай вуліцы ў Мінску каля 20 гадзін вечара. Кіроўца “Сітраэна С5” не саўладаў з кіраваннем, выехаў на тратуар, дзе наехаў на дзвюх дзяўчат, студэнтак Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (па іншай інфармацыі, адна з іх была студэнткай педуніверсітэта), якія ішлі ў царкву. Адна з іх (1996 года нараджэння) памерла на месцы, другая (1995 года нараджэння) — у бальніцы (яна атрымала цяжкія траўмы).