У Мінску збяруцца каталіцкія епіскапы з усёй Еўропы
У Мінску сёння распачнецца штогадовая сустрэча генеральных сакратароў Епіскапскіх канферэнцый Еўропы. У нашай краіне яна праводзіцца ўпершыню. Увечары 14 чэрвеня сустрэча пачнецца з урачыстага набажэнства ў архікатэдры з удзелам усіх біскупаў Беларусі.
Каталіцкія епіскапы з усёй Еўропы спыняцца на праблемах міграцыі, адносінах з іншымі канфесіямі, працы з моладзю і сродкамі масавай інфармацыі. Таксама будзе абмяркоўвацца сітуацыя Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
На пятніцу запланаваная сустрэча каталіцкіх епіскапаў Еўропы з кіраўніком Беларускай праваслаўнай Царквы мітрапалітам Філарэтам.
Звязда