У МУС Грузіі знішчаць архіў з кампраматам на дзясяткі тысяч людзей

Архіў з кампраматам аб асабістым жыцці грамадзян Грузіі захоўваецца ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Як адзначае РІА "Новости", частка кампрамату "пікантнага характару".



Сёння архіў мусіць быць знішчаны. Агулам ліквідуюць 24 тысячы файлаў. Для гэтага была створаная спецыяльная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі грамадскай супольнасці, апарата народнага абаронцы і ўраду Грузіі.



Раней міністр унутраных спраў Іраклій Гарыбашвілі паабяцаў, што кампрамат знішчаць да 15 жніўня. Пытанне згаданага архіву МУС стала актуальным пасля таго, як адзін з кіраўнікоў МУС Гела Хведзелідзэ вясной выклаў у інтэрнэт кампрамат на журналіста Гію Парэсашвілі і трапіў за гэта пад следства.