У Мёрах міліцыя забараніла агітаваць за Някляева

У Мёрах міліцыя забараніла агітаваць за Някляева. Ніякіх пратаколаў у міліцыі не складалі. Але супрацоўнік міліцыі заявіў Змітру Пальчэўскаму, што той не мае права распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы – маўляў, гэта можа рабіць ці сам кандыдат, ці яго давераныя асобы, паведамляе Радыё Свабода. Зміцер Пальчэўскі не пагадзіўся, а міліцыянт сказаў, што будзе затрымліваць актывіста, як толькі пабачыць у яго ўлёткі.