У мюнхенца знайшлі калядны сувенір з марыхуанай заміж цукерак

У Мюнхене паліцыя выявіла ў кватэры 21-гадовага мужчыны калядны каляндар. Як паведамляе ВВС, у ім замест цукерак былі запалкавыя каробкі з марыхуанай.
Як распавялі паліцыянты, выраб быў аформлены як традыцыйны калядны каляндар. Толькі ў яго акенках замест цукерак ляжалі запалкавыя каробачкі, у кожнай з якіх была марыхуана. Калі маладога чалавека спыталі, адкуль у яго гэты каляндар, ён адказаў, што атрымаў яго ў падарунак.

Немца арыштавалі, але неўзабаве адпусцілі з-пад варты. Тым не менш, яму могуць выставіць абвінавачванні ў захоўванні наркотыкаў.