У Наваполацку затрымалі падпальшчыкаў, якія месяц тэрарызавалі горад

У Наваполацку затрымалі непаўнагадовых падпальшчыкаў. Трое юнакоў цягам месяца тэрарызавалі горад.
Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Валеры Зуеў:

“За гэты час яны паспелі падпаліць трактар, які стаяў на месцы рамонта адной з вуліц, банкамат у будынку мясцовага ўніверсітэта і чатыры легкавыя аўтамабілі, прычым адзін з іх падпальвалі двойчы”.

Сваю вогненную справу маладыя людзі рабілі ўначы. Па Наваполацку пачалі хадзіць чуткі аб крымінальных разборках. Але, як высветлілася, падпальванні — справа рук звычайных хуліганаў. Менавіта простым хуліганствам затрыманыя і тлумачаць свае дзеянні.

Канчаткова ступень віны юных падпальшчыкаў вызначыць суд.