У некаторых раённых цэнтрах больш жанчын сэкс-бізнэсу, чым у сталіцы
Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Мінску ў сэкс-бізнэсе занятыя каля 200 жанчын. У той жа час, як даведаліся журналісты газеты „Intex-Press”, у Баранавічах праваахоўнікамі працаўнікоў сэкс-бізнэсу зарэгістравана больш за 300 чалавек. Адзначым, што ў Баранавічах жыве каля 170 тысяч чалавек, у Мінску - каля 2 млн. Праўда, у баранавіцкі рэестар занесеныя і г.зв. “плечавыя” - працаўніцы сэкс-бізнэсу, якія працуюць на трасах ля Івацэвічаў і Слоніма.