У ноч на пятніцу Беларусь стала межаваць з Шэнгенскай зонай
Пашырэнне Шэнгенскай зоны - прасторы без кантролю на ўнутраных межах - адбылося ў ноч на пятніцу. Да яе далучыліся нашыя суседзі – Польшча, Літва, Латвія, а таксама Эстонія, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Славенія і Мальта.
Гэтыя краіны пачнуць выдаваць шэнгенскія візы, дзеянне якіх мусіць распаўсюджвацца на ўсе 24 дзяржавы-ўдзельніцы аднайменнага пагаднення.
Нагадаем, дагэтуль у Шэнгенскую зону ўваходзілі Аўстрыя, Бельгія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Ісландыя, Італія, Грэцыя, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Іспанія і Швецыя.
Эксперты адзначаюць, што пашырэнне Шэнгенскай зоны будзе суправаджацца ўзмацненнем кантролю ў адносінах краінаў па іншы бок новай мяжы – Беларусі, Украіны, Расіі, Сербіі і Харватыі, інфармуе агенцтва РИА “Новости”.