У паштовых скрынках Брэста з'явіўся бюлетэнь пра выбары і арышты (фота)

У некалькіх мікрараёнах Брэста гараджане знайшлі ў сваіх паштовых скрынках чатырохстаронкавы бюлетэнь з інфармацыяй пра падзеі  19 снежня і пазней. Інфармацыя адрознівалася ад афіцыйнай. У выданні даюцца тлумачэнні пра мэты акцыі 19 снежня, дзеянні правакатараў, дзеянні ўладаў, парушэнні на выбарах і наступствы таго, што здарылася ў снежні-студзені. Бюлетэнь складзены ў форме пытанняў і адказаў.У ім шмат спасылак на інтэрнэт-рэсурсы і 5 фатаграфій.



Фота Еўрарадыё: Першая і апошняя старонкі бюлетэня