У Пецярбургу затрымалі беларуса, які летась уцёк з полацкай турмы
37-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі праваахоўнікі Пецярбурга. Высветлілася, што ў красавіку 2008 года мужчына ўцёк з полацкай турмы. Як адзначае сайт regions.ru, пакаранне ён адбываў за крадзеж у буйным памеры. Цяпер чакаецца яго экстрадыцыя на радзіму.