У пінскага літаратара адбыўся ператрус у сувязі з выбухам у Мінску

Ператрус адбыўся сёння на кватэры пінскага літаратара Паўла Ляхновіча. Супрацоўнікі КДБ у суправаджэніі ўчастковага міліцыянта зранку прыйшлі з пастановай на вобыск.  Паўла ў гэты час дома не было, бо ён з’ехаў у вандроўку, таму ператрус праводзілі ў прысутнасці яго жонкі. "Сілавікі" намякнулі, што падстава для ператрусу - выбух, які адбыўся ў Мінску 4 ліпеня.

Адзначым, што да Паўла Ляхновіча, супрацоўнікі спецслужбаў маюць дзіўную цікавасць. Можа з-за таго, што за савецкім часам, ён служыў штурманам на падводнай лодцы.

Напрыклад, калі ў Пінск прыязжаў патрыярх Алексій, у пінчука канфіскавалі паляўнічую стрэльбу.

Зараз актывіст адыйшоў ад актыўнай дзейнасці, піша апавяданні, перакладае кнігі і вандруе па Палессі.

Глеб Паўлоўскі
, Еўрарадыё, Пінск