У Пінску адбыўся кірмаш вакансій для асуджаных

Кірмаш вакансій для пінчукоў, накіраваных на папраўчыя працы, правялі ўпраўленне па працы і сацыяльнай абароне гарвыканкама і мясцовая міліцыя. Вакансіі для спецыфічнага кантынгенту прапаноўвалі 17 пінскіх прадпрыемстваў. Аднак з 40 асуджаных толькі 15 запісаліся на сумоўе да працадаўцаў. Колькі з іх уладкуюцца на працу, невядома.

Справа ў тым, што прадпрыемствам звычайна патрэбныя рабочыя высокай кваліфікацыі, а такіх якасцяў у многіх асуджаных няма. Працаваць жа тры месяцы вучнем і атрымоўваць 400 тысяч рублёў мала хто з іх жадае.