У Пінску паваліўся састарэлы кран і забіў чалавека (фота)

Вежавы кран, які працаваў на будаўніцтве шматпавярховіка, абрынуўся на будаўнічую пляцоўку. Ферма крана трапіла на кабіну грузавіка, кіроўца якога загінуў на месцы.  Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя пракуратуры і спецыялісты дзяржтэхнадзору. Папярэдне высветлілася, што кран быў састарэлы і яго нельга было эксплуатаваць.



Фота аўтара