У Пінску школьнік і два навучэнцы ПТВ забілі нагамі 58-гадовага мужчыну

З-за чаго пачалася бойка, яшчэ высвятляе следства. Уражвае жорсткасць, з якой падлеткі накінуліся на чалавека.
Як паведамілі ў аддзеле унутраных спраў Пінскага раёна, хлопцы білі чалавека рукамі і нагамі, пасля чаго дасталі драўляную біту для гульні у бейсбол, якой зламалі косткі чэрапа.

Пацярпелы, калі яго знайшлі людзі, яшчэ быў жывы. Мужчыну адвезлі ў рэанімацыю, але выратаваць яго жыццё не ўдалося, чалавек памер.

Высветлілася, што 16-гадовы школьнік раней быў асуджаны за рабаўніцтва і крадзеж, а навучэнцы ПТВ 1990-га і 1991 гадоў нараджэння, да адказнасці будуць прыцягнуты упершыню.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Пінск