У Полацку ў нядзелю стартуе фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”

ХII Міжнародны фэст арганнай музыкі "Званы Сафii" адкрыецца 11 лістапада ў Полацку канцэртам вядомага дацкага арганіста Ганса Хрысціяна Хейна, які ўпершыню выступіць перад беларускім слухачом.

Гэтым разам у Полацку збяруцца музыкі з пяці краін. Акрамя Ганса Хейна ўпершыню ў Сафійскім саборы выступяць польскія выканаўцы Альжбета Каролак і Дарыус Гайдукевіч, а таксама арганіст з Нідэрландаў Альберт Візгерхоф.

Удзел у фэсце прымуць заслужаная артыстка Расіі Любоў Шышханава і доктар Іаган Трумер. Сёлетні фэст прысвячаецца выбітнаму дацка-нямецкаму кампазітару і арганісту Дытрыху Букстэхуде. Яго творы прагучаць у выкананні ўсіх удзельнікаў форума.

Завяршальны канцэрт фэсту арганнай музыкі "Званы Сафii" адбудзецца 15 снежня.

БЕЛТА