У Расіі будуць разблакоўваць Вікіпедыю
Спрэчны артыкул пра наркатычнае рэчыва выключаны з рэестра забароненых сайтаў.
Раскамнагляд выключыў са спісу забароненых сайтаў артыкул Вікіпедыі пра наркатычнае рэчыва "Чарас". Пра гэта ў сваім твітары паведаміў выканаўчы дырэктар "Вікімедыя РУ" Стас Казлоўскі.
Нагадаем, што Раскамнагляд патрабаваў выдаліць гэты артыкул з вольнага доступу, аднак кіраўніцтва рэсурсу палічыла, што ў ім няма ніякага парушэння законаў. У адказ Раскамнагляд даручыў правайдарам блакаваць доступ да артыкула.
У ноч на 25 жніўня сталі з'яўляцца паведамленні, што расійскія правайдары блакуюць доступ да ўсёй Вікіпедыі. Гэта тлумачыцца тым, што рэсурс выкарыстоўвае пратакол HTTPS, які не дазваляе блакаваць асобныя старонкі.