У Расіі будуць рыхтаваць толькі "дэфіцытных" беларускіх спецыялістаў

Беларусь пераважна мусіць сама рыхтаваць вайсковых спецыялістаў. Аб гэтым учора заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе, прысвечаным кадравым прызначэнням ва ўзброеных сілах краіны. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, падрыхтоўка можа адбывацца на базе Вайсковай акадэміі, "і толькі па некаторых дэфіцытных спецыяльнасцях — у Расіі". Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка нагадаў пра неабходнасць амалоджваць кадры, але пры гэтым падкрэсліў важнасць "па-чалавечы і шчыра" аднесціся да тых вайскоўцаў, "на змену якім прыходзяць новыя кадры".