У Расіі затрымалі ўкраінскую шпіёнку, якая прыехала з Беларусі

Украінскую шпіёнку затрымалі ў Саратаўскай вобласці Расіі. У дзяўчыны, якая знаходзілася на расійскай тэрыторыі нелегальна, знайшлі некалькі запісаў пра вайсковыя часці Узброеных Сіл Расіі. Высветлілася, што ўкраінка раней неаднаразова была асуджаная як махлярка і зладзейка. Як паведамляе сайт kp.ru, у 2004 годзе яе дэпартавалі з расійскай тэрыторыі, таму на працягу пяці гадоў яна не магла вярнуцца.

Расійскія правахоўнікі мяркуюць, што дзяўчына магла прыехаць праз Беларусь. Да знойдзеных у яе "шпіёнскіх запісаў" расіяне аднесліся без вялікага энтузіязму, ніякай справы не заводзілася, было прынятае рашэнне пра чарговую дэпартацыю ўкраінкі.