У Расію дэпартавалі хлопца, які рабіў падкоп на беларуска-польскай мяжы
У Расію дэпартавалі 20-гадовага хлопца, які рабіў падкоп на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны камітэт памежных войскаў Беларусі. Грамадзянін Расіі, жыхар Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі капаў
падземны тунэль… металічным кубкам. За гэтым заняткам яго і заспелі
брэсцкія памежнікі.
Парушальнік у спецназаўскай вопратцы тлумачыў свой учынак жаданнем дабрацца да каханай дзяўчыны, якая жыве ў Нямеччыне. Пасля праверкі асобы затрыманага, яго вярнулі на радзіму.
ОНТ
Парушальнік у спецназаўскай вопратцы тлумачыў свой учынак жаданнем дабрацца да каханай дзяўчыны, якая жыве ў Нямеччыне. Пасля праверкі асобы затрыманага, яго вярнулі на радзіму.
ОНТ