У Рэчыцы трое пасажыраў таксі напалі на кіроўцу і скралі аўтамабіль

46-гадовы таксіст здолеў уцячы ад зламыснікаў і звярнуўся ў міліцыю. На тэрыторыі Гомельскай вобласці аб'явілі план "Перахоп". Праз некалькі гадзін аўтамабіль "Аўдзі" знайшлі ў вёсцы Нова-Баршчоўка Лоеўскага раёна. Там жа затрымалі дваіх пасажыраў, яшчэ адзін удзельнік нападу на таксіста знік, яго шукаюць.

БЕЛТА інфармуе, што ў адносінах угоншчыкаў — жыхароў Рэчыцы 1985, 1987 і 1989 гадоў нараджэння — распачатая крымінальная справа.

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net