У Салігорску на будынак зваліўся вежавы кран, пацярпелі 3 чалавекі (фота)
Здарэнне адбылося ў сераду, 23 кастрычніка.
На тэрыторыі ўнітарнага прадпрыемства "Ніва" мантавалі вежавы кран. Раптоўна ён перакуліўся на будынак вытворчага цэху ды зачапіў два гаражы і легкавік. Пацярпелі трое чалавек. Адзін з іх — у рэанімацыі ў цяжкім стане, інфармуе прэс-служба МНС.
Цяпер спецыялісты высвятляюць, што стала прычынай здарэння.



Фота — mchs.gov.by