У Салігорску пройдзе суд над арганізатарамі ўчорашняй вулічнай акцыі
У Салігорску сёння будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу актывіста кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Аляксандра Цацуру і былога намесніка старшыні Беларускай партыі жанчын “Надзея” Ларысу Насановіч. Нагадаем, учора на цэнтральнай плошчы горада сабраліся каля 100
індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, якія пазбавіліся
сацыяльных льготаў. Яны падрыхтавалі звароты да гарадскіх уладаў, пад
якімі былі пастаўленыя подпісы.
Удзельнікі акцыі прасілі чыноўнікаў патлумачыць сітуацыю з наступствамі для ІП прэзідэнцкага ўказа № 760 і адказаць на пытанні ў справе адмены льготаў. Аднак перадаць звароты яны не паспелі, бо і Цацура і Насановіч былі затрыманыя асабіста начальнікам салігорскай міліцыі.
БелаПАН