У Саудаўскай Аравіі 57 юнакоў арыштаваныя за флірт з дзяўчатамі
57 юнакоў арыштаваныя за флірт з дзяўчатамі. Гэта адбылося ў Мэцы, сталіцы Саудаўскай Аравіі, піша Saudi Gazette. Мясцовая ісламская паліцыя нораваў, кіруючыся заявамі гараджанаў,
звінаваціла маладзёнаў у “непрыстойнай вопратцы, праслухоўванні гучнай
музыкі і танцах”, чым яны імкнуліся прывабіць увагу дзяўчат.
Абаронцы юнакоў сцвярджаюць, што тыя збіраюцца, каб танчыць і слухаць музыку, і не мелі намеру спакушаць.
Нагадаем, раней у гэтым месяцы ўлады Саудаўскай Аравіі забаранілі продаж чырвоных ружаў і іншай атрыбутыкі, што з’яўляецца ў крамах ва ўсім свеце перад Днём св. Валянціна, паведамляе bbc.co.uk