У школьнікаў і студэнтаў будуць выхоўваць любоў да беларускіх тавараў
Міністэрства адукацыі бярэцца за фармаванне спажывецкай культуры моладзі, бо “за знешняй прывабнасцю імпартных тавараў нярэдка хаваецца невысокі ўзровень іх якасці” Як стала вядома Еўрарадыё, Міністэрства гандлю Беларусі звярнулася ў Міністэрства адукацыі з просьбай дапамагчы ў прапагандзе беларускіх тавараў. У выніку былі распрацаваныя рэкамендацыі для навучальных устаноў. У дакуменце, у прыватнасці, зазначаецца:
“Даследаванні паводзінаў спажыўцоў пра пакупцы тавараў сведчаць, што многія аддаюць перавагу таварам замежнай вытворчасці, хоць гэта не заўсёды абгрунтавана. За знешняй прывабнасцю імпартных тавараў нярэдка хаваецца невысокі ўзровень іх якасці.
Меркаванне аб перавагах імпартных тавараў над айчыннымі, часцей за ўсё, распаўсюджана сярод падлеткаў і моладзі, што абумоўлена недастатковай іх дасведчанасцю ў гэтай сферы”. У сувязі з гэтым, апроч іншага, рэкамендуецца выхоўваць у навучэнцаў “паважныя адносіны да дасягненняў айчыннай прамысловасці і нацыянальнай эканомікі”.
Як растлумачыў у інтэрв’ю Еўрарадыё начальнік упраўлення сацыяльна-выхаваўчай работы Мінадукацыі Георгій Бутрым, галоўная задача гэтай ініцыятывы зарыентаваць педагагічныя кадры на прапаганду беларускіх тавараў.
“Форма падобнай прапаганды самая розная. Мы ж праводзім разнастайныя гадзіны інфармавання, класныя гадзіны. Неўзабаве мы падрыхтуем метадычныя рэкамендацыі, як гэта рабіць і ва ўрочны.
Вось “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”. У бліжэйшай перспектыве магчыма ўвядзенне рэкамендацый, каб унутры самога прадмета звярталася ўвага на гэты аспект. Або ў іншых сацыяльна-гуманітарных прадметах ці факультатывах”.
Па словах Георгія Бутрыма, такая прапаганда не стане жорсткім патрабаваннем для настаўнікаў і выкладчыкаў, а толькі рэкамендацыяй. Ён адзначыў, што гэта першая спроба распачаць фармаванне ў моладзі спажывецкай культуры.