У Слоніме гарэлі танкі, адзін салдат у цяжкім стане (фота)

У Слоніме ў 107-м асобным танкавым батальёне на адным з танкаў загарэўся дадатковы бак з палівам. Здарэнне адбылося раніцай 18 лютага.
Па словах вайскоўцаў, калі б не аператыўнасць пажарнікаў, мог адбыцца выбух боекамплектаў, паведамляе “Салідарнасць”.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай пажару стала няспраўнасць перадпускавога падагравальніка баявой машыны. Па гэтай жа прычыне загарэўся і другі танк, а таксама баявая машына пяхоты. Вядома, што пры пажары пацярпелі тры салдаты. Адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.