У Смалявіцкім раёне сутыкнуліся два МАЗы — пасажыр у рэанімацыі (фота)
На трасе Жодзіна-Бабін Лес у раёне вёскі Востраў Смалявіцкага раёна 15 снежаня адбылася аварыя з двумя грузавымі машынамі.
51-гадовы кіроўца грузавой машыны МАЗ падчас з'езду з другаснай трасы не саступіў дарогу і здзейсніў сутыкненне з іншым МАЗам, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.
У выніку аварыі 62-гадовы пасажыр другога МАЗа з траўмамі дастаўлены ў рэанімацыю. Кіроўцы не пацярпелі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, паведамляе сайт abw.by.
Фота: ДАІ Мінскай вобласці