У Смаргоні хуліган з пнеўматычным пісталетам пагражаў міліцыянеру
Праўда, ён не ведаў, што перад ім праваахоўнік, паколькі той быў у цывільнай вопратцы.
Як інфармуе БЕЛТА, нецвярозы мужчына падышоў да маладой пары, якая сядзела на лаўцы каля крамы. Ён пачаў чапляцца да дзяўчыны, а пасля выхапіў з кішэні пнеўматычны пісталет.
Малады чалавек, які аказаўся супрацоўнікам палка патрульна-паставой службы міліцыі, выбіў з рукі зламысніка пісталет, паваліў яго на зямлю і ўтрымліваў да прыезду міліцыі. Пазней высветлілася, што ў зброі не было магазіна і газавага балона.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства". Мужчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Фота — Мінск-навіны