У справе зніклай кіраўніцы "Рэстмаркета" з'явіліся новыя абставіны

Сталічная міліцыя працягвае аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы ў межах крымінальнай справы, распачатай у адносінах дырэктара турыстычнай фірмы "Рэстмаркет" Марыі Кананенкі. Нагадаем, следства мяркуе, што яна з дапамогай махлярства завалодала буйной сумай грошай, якія належылі кліентам фірмы. Па стане на суботу, 3 ліпеня, у праваахоўныя органы звярнуўся 41 чалавек, якія пацярпеў ад дзейнасці "Рэстмаркета". Прыкладная сума стратаў складае 180 мільёнаў рублёў (каля 60 тысяч долараў).

Таксама высветлілася, што Кананенка запазычылася не толькі простым грамадзянам, якія збіраліся выехаць на адпачынак у Балгарыю, Турцыю, Грэцыю, але і стварыла вакол сябе кола крэдытораў, якім яна завінавацілася вялікую суму грошай, якую выплаціць не магла.

Праваахоўнікі мяркуюць, што Марыя Кананенка з'ехала з Беларусі з незаконна здабытымі грашыма. Да яе вышуку падключыліся праваахоўныя органы суседніх дзяржаваў, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.