У сталічным мікрараёне Сосны ў суботу згарэла пяць буйных складоў

У суботу ў мінскім мікрараёне Сосны адбыўся буйны пажар. Месцам узгарання сталі камерцыйныя склады, дзе знаходзіліся запчасткі да аўтамабіляў, тарфяныя ёмістасці для расады, а таксама аўтамабіль МАЗ. Плошча ўзгарання і абвалаў склала каля 700 квадратных метраў. Прычыну здарэння высвятляюць. У лакалізацыі агню ўдзельнічалі 24 пажарныя разлікі. Ахвяраў не было, паведамляе БЕЛТА.